Будынак Народнага Сходу
Славутасць | |
Будынак Народнага Сходу | |
---|---|
Сграда на Народното събрание | |
42°41′40″ пн. ш. 23°19′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Балгарыя |
Горад | Сафія |
Архітэктурны стыль | неарэнесанс |
Будаўнік | В. Лібэ |
Архітэктар | К. Ёванавіч |
Будаўніцтва | 1884—1886 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак Народнага Сходу (балг.: Сграда на Народното събрание) — будынак на плошчы Народнага Сходу ў цэнтры Сафіі, у якім засядае балгарскі парламент.
Будынак Народнага Сходу пабудаваны ў 1884—1886 гг. у стылі неарэнесансу па праекце сербскага і балгарскага архітэктара К. Ёванавіча. Будаўніцтвам кіраваў В. Лібэ, якому на момант пачатку будаўніцтва было ўсяго 22 гады. У 1890 г. да будынка прыбудавалі памяшканні для канцылярыі і архіва, а ў 1928 г. дадалі парадны ўваход з калонамі.
Сам будынак мае простую прамавугольную форму і ўпрыгожана ўрнамі ў грэчаскім стылі, якія ідуць у рад уздоўж галоўнага фасада. На фасадзе над уваходнымі аркамі змешчаны выраз «Съединението прави силата» (балг.: Адзінства — сіла), які належыць балгарскаму хану Круму, які кіраваў у IX стагоддзі.
Фасад будынка намалявана на банкноце 20 леваў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак Народнага Сходу